Торт афрыка

Пятница, 8.07.2011 11:57. Рубрика: Экономика.   Просмотров: 554   

У вестыбюлі  кінатэатра «Спадарожнік» адкрылася кафэ «Афрыка». Яно з’яўляецца, калі можна так сказаць, роднай сястрой вядомаму ў Пружанах аднайменнаму безалкагольнаму кафэ, якое ўжо тры гады паспяхова працуе на скрыжаванні вуліц Чырвонаармейскай і Кастрычніцкай.

У абодвух «Афрык» адна гаспадыня — сапраўдная афрыканка Антанет Тэрон. З мужам Тайсам і трыма дзецьмі яны жывуць у вёсцы Купліно і маюць асабістую фермерскую гаспадарку «Адулам».

У сваёй новай «Афрыцы» Антанет пастаралася стварыць атмасферу цеплыні і ўтульнасці. З афрыканскіх атрыбутаў тут ёсць сапраўдны лук і калча са стрэламі, а таксама невялікі дыванок, сатканы са скуры афрыканскага кенгуру — іх Антанет набыла сёлетняй зімой у час наведвання сваёй далёкай радзімы. Цікавыя самадзелкі, большасць якіх зроблены рукамі самой гаспадыні, упрыгожылі вялікія вокны «Афрыкі».

Дарэчы, у гэтым кафэ можна не толькі палюбавацца натуральнымі рэчамі і афрыканскімі пейзажамі, але і пакаштаваць афрыканскай стравы. Напрыклад, хрушчы «Малпавыя хвосцікі» і пельмені «Зяпа бегемота», салодкасці «Чыз кей» і «Пай», торт з цёмных каржоў і карамелек «Негрыцяня» і г.д.

Дарэчы, многія стравы каштуюць у «Афрыцы» параўнальна нядорага. Смачны торт можна купіць за 14-20 тысяч рублёў. Антанет прызнаецца, што яна вельмі стараецца, каб усё было не проста прыгожа, але і смачна, як «у дзяцінстве ў мамы». І часцей за ўсё для выпечкі «афрыканскіх» торцікаў, блінцоў і пірожных ужывае беларускія інгрэдыенты. Таму і кошт іх таннейшы.

На здымку: Лідзія Рахімава працуе ў «Афрыцы».

Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).


1 Star (No Ratings Yet)
Loading ... Loading ...

Источник: http://www.budni.by/?p=3960

  • Раздел: Паштет |
  • Автор: Конкордий
  • Комментариев: 29
  • Просмотров: 1665 |